«Наша Ніва» звярнула ўвагу на тое, што з 4 сакавіка адмененыя ўсе пасяджэнні ў Мінскім абласным судзе. У іншых судах такога няма.
Мінскі абласны суд
Напрыклад, у Брэсцкім абласным судзе на канца тыдня запланавана 7 пасяджэнняў, у Віцебскім — 17, у Гомельскім — 40, у Гродзенскім — 14, у Магілёўскім — 16, у Мінскім гарадскім — 39.
З чым гэта можа быць звязана?
Крыніцы «Нашай Нівы» намякаюць, што адмена пасяджэнняў можа быць звязаная з бальнічнымі некаторых работнікаў гэтага суда: нібыта ў кіроўцы аднаго з іх падазраюць каранавірус.





