Ускладнены рух на ўнутраным кальцы МКАД у раёне развязкі з праспектам Дзяржынскага, паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Мінска. Там адбылося ДТЗ з удзелам трох аўто.
Фота ДАІ Мінска
Фура «Івека» з прычэпам, якой кіраваў 28-гадовы вадзіцель, з-за раптоўнай тэхнічнай няспраўнасці сышла ў некіраваны занос улева з першай паласы ў трэцюю. У выніку адбылося сутыкненне з аўтамабілямі «Фальксваген Пасат» і «Нісан Навара». ️
У ДТЗ ніхто не пацярпеў.
На МКАД утварыўся шматкіламетровы затор, які ў пікавыя моманты сканчаўся ў раёне Чыжоўкі.





