4 сакавіка стануць вядомыя ўдзельнікі праймерыз ад правацэнтрысцкай кааліцыі. Пытанне выклікае толькі ўдзел у гэтай кампаніі былой дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, якая захацела паспрабаваць свае сілы ў якасці незалежнага кандыдата.

Ганна Канапацкая заплаціла патрэбныя 500 еўра, а таксама здала больш за 200 подпісаў у сваю падтрымку. Сярод 102 правераных подпісаў толькі тры аказаліся несапраўднымі, таксама яна падпісала ўсе базавыя дакументы па вылучэнні, таму фактычна Канапацкая выканала неабходныя ўмовы.

Аднак, па нашай інфармацыі, АГП не дапусціць удзелу Канапацкай у праймерыз. Рашэнне па Канапацкай прымалася Палітрадай АГП, афіцыйна кіраўніцтва партыі трымае маўчанне. Лідар АГП Мікалай Казлоў адмовіўся ад каментароў да заўтрашняй прэс-канферэнцыі.

Хутчэй за ўсё, па дадзеным пытанні АГП не заручылася падтрымкай іншых партый, якія запачаткавалі праймерыз. Для таго, каб кандыдат на ўдзел у праймерыз быў зарэгістраваным патрэбнае адзінагалоснае рашэнне АГП, Партыі БНФ, БСДП, Руху «За Свабоду» і БХД. Калі адзін з суб’ектаў будзе супраць, то кандыдата не зарэгіструюць.

АГП будзе матываваць сваё рашэнне тым, што Канапацкая не стрымала сваё абяцанне па «Платформе апазіцыйнага дэпутата», дзе яна абяцала кожны выступ у парламенце сканчваць тым, што ў краіне няма свабодных выбараў.

Ганна Канапацкая была сябрам АГП да 1 снежня 2019 года, калі яе выключылі з партыі ў сувязі са «стратай даверу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру