Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін сустрэўся з паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, паведамілі БелТА ў Мінабароны.

Бакі прааналізавалі бягучы стан супрацоўніцтва, абмеркавалі перспектыўныя кірункі далейшага ўзаемадзеяння. Асноўная ўвага была нададзеная пытанням падрыхтоўкі і правядзення сумесных мерапрыемстваў у 2020 годзе.

Кіраўнік беларускага абароннага ведамства адзначыў, што супрацоўніцтва ў вайсковай сферы паміж дзвюма краінамі мае стратэгічны характар, з'яўляецца неад'емнай часткай спектру двухбаковых і шматбаковых адносін і адыгрывае важную ролю ў сістэме забеспячэння вайсковай бяспекі Беларусі.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць да далейшага ўзаемадзеяння ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру