У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя назвалі асноўныя адрозненні каранавіруса COVID-19 ад звычайнага грыпу.

COVID-19 — унікальны вірус, які не падобны да звычайнага грыпу. Аднак абедзве інфекцыі выклікаюць рэспіраторнае захворванне і распаўсюджваюцца аднолькава праз маленькія кроплі вадкасці з носа і рота заражанага.

Смяротнасць ад COVID-19 дасягае каля 3,4% у свеце. Для параўнання, ад звычайнага грыпу звычайна паміраюць нашмат менш за 1% хворых.

Першае адрозненне: COVID-19 не перадаецца так эфектыўна, як грып.

Другое адрозненне: COVID-19 выклікае больш цяжкае захворванне, чым грып.

«У той час як многія людзі ва ўсім свеце атрымалі імунітэт да сезонных штамаў грыпу, COVID-19 з'яўляецца новым вірусам, супраць якога ні ў кога няма імунітэту», — тлумачыць СААЗ.

Трэцяе адрозненне: стрымліваць сезонны грып немагчыма ў адрозненне ад COVID-19.

«Мы не займаемся адсочваннем кантактаў пры сезонным грыпе, але краіны павінны рабіць гэта ў дачыненні да COVID-19, таму што гэта прадухіліць інфекцыі і ўратуе жыццё», — адзначылі ў СААЗ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру