Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) за мінулыя суткі зафіксавала больш за 1,9 тыс. новых выпадкаў заражэння каранавірусам 2019-nCoV, з іх больш за 1,7 тыс. за межамі Кітая. Пра гэта паведамляецца ў выпушчаным у сераду інфармацыйным бюлетэні арганізацыі.

Паводле арганізацыі, за апошнія суткі ва ўсім свеце захварэлі 1922 чалавекі. У Кітаі, дзе адбылася ўспышка віруса, зарэгістравалі 130 новых выпадкаў заражэння, яшчэ 1792 чалавекі захварэлі за межамі краіны. Вылечыліся ў Кітаі 50 тысяч.

Усяго, паводле інфармацыі СААЗ, у свеце пацверджана 90 870 выпадкаў інфікавання (80 304 прыпадае на Кітай, астатнія 10 566 — на іншыя краіны). Ад інфекцыі ў Кітаі памерлі 2946 чалавек, за межамі гэтай краіны памерлі 166 пацыентаў, адзначае арганізацыя.

Па даных СААЗ, па стане на 3 сакавіка выпадкі заражэння каранавірусам зафіксаваныя ў 72 краінах. Першыя выпадкі інфікавання пацвердзілі ў васьмі новых дзяржавах — Партугаліі, Саудаўскай Аравіі, Тунісе, Марока, Латвіі, Андоры, Іарданіі і Сенегале. За апошнія 24 гадзіны ў Кітаі загінуў 31 чалавек, а ў астатнім свеце — 38.

Колькасць захварэлых у Італіі за ўвесь час перавысіла 2 500 чалавек, памерлі 79; у Іране захварэлі 2236, памерлі — 77.

У Францыі захварэлі 274, Германіі — 196, Францыі — 165.

У Беларусі пацверджаныя чатыры выпадкі захворвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0