flickr.com

flickr.com

У ЗША па выніках «супераўторка» — праймерыз па вылучэнні дэлегатаў на нацыянальны з'езд — кандыдат ад дэмакратаў, былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн перамагае ў 9 штатах з 14. Па апошніх звестках, Байдэн апярэдзіў сенатара ад Вермонта Берні Сандэрса ў Тэхасе, перадае CNN.

Да гэтага лідарства Байдэна вызначылася ў Алабаме, Аклахоме, Паўночнай Караліне, Вірджыніі, Аклахоме, Тэнэсі, Арканзасе, Масачусэтсы і ў Мінесоце.

Сандэрс перамог у Вермонце, Юце і Каларада і Каліфорніі.

З улікам ранейшых праймерыз, у Байдэна зараз 414 галасоў будучых дэлегатаў, Сандэрса — 334, Элізабет Уорэн —40, Майкла Блумберга — 33, Тулсі Габард — 1.

Каб атрымаць намінацыю на з'ездзе Дэмпартыі (г.зн. быць афіцыйна вылучаным на выбары), трэба 1991 голас.

Былы мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг атрымаў перамогу на адной тэрыторыі — у Амерыканскім Самоа.

На праймерыз рэспубліканцаў у большасці штатаў перамагае дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Выбары ў ЗША пройдуць 3 лістапада.

Варта адзначыць, што выбары ў Беларусі пройдуць не пазней за 30 жніўня, а праймерыз стартуюць толькі ў гэтую пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0