Расія ўвяла забарону на вываз шэрагу медыцынскіх вырабаў, у тым ліку ахоўных масак і бінтоў. Адпаведная пастанова ўрада апублікавана на сайце, паведамляе РБК.

Абмежаванне дзейнічае да 1 чэрвеня 2020 года.

Акрамя масак, у спісе таксама ўказаны аднаразовыя касцюмы хімічнай абароны, рэспіратары вызначанага выгляду, бахілы, дэзінфікуючыя сродкі, хірургічныя халаты і пальчаткі, марля і бінты.

У пастанове таксама ўдакладняецца, што абмежаванні не распаўсюджваюцца на вываз з мэтай аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі іншым дзяржавам на падставе рашэнняў урада Расіі, а таксама на вываз гэтых медыцынскіх вырабаў для асабістага карыстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0