У штаце Тэнэсі ахвярамі тарнада раніцай у аўторак, 3 сакавіка, сталі 22 чалавекі, у бальніцу дастаўленыя 160 чалавек, 48 дамоў разбураныя. Значныя страты і разбурэнні ў сталіцы штата, горадзе Нэшвіле. Разбітыя вітражы і нядаўна адрэстаўраваныя творы інтэр'ераў у гістарычнай гарадской царкве, сотні гараджан засталіся без даху над галавой, паведамляе «Руская служба «Радыё Свабода».
На досвітку сталі бачныя разбураныя сцены, сарваныя дахі, разарваныя лініі электраперадачы, паваленыя велізарныя дрэвы. Рух на гарадскіх вуліцах быў перапынены, апісвае тое, што адбылося, мясцовы сайт. Школы і суды, транзітныя дарогі, аэрапорт і Капітолій штата былі зачыненыя. Пашкоджанні атрымалі і некаторыя ўчасткі для галасавання ў дзень, які прынята называць «супераўторка» — праймерыз праводзяцца адначасова ў 14 штатах, сярод якіх і Тэнэсі.
Выратавальныя і аднаўленчыя работы вядуць атрады пажарных і паліцыі.