На палігоне «Брэсцкі» падчас мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі вайсковец тэрміновай службы атрымаў траўму кісці пры падрыхтоўцы да прымянення выбухованебяспечнага прадмета, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Салдату аказваецца медыцынская дапамога, па яго вылецеў верталёт, які даставіць у Мінск, а таксама выехаў рэанімабіль, што даставіць яго ў Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр.

Жыццю вайскоўца нічога не пагражае. У інцыдэнце разбіраецца камісія Міністэрства абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0