Міністэрства аховы здароўя паведаміла ў сваім тэлеграме, што два выпадкі падазрэння на каранавірус, пра якія пісалася ўчора, пацвердзіліся.

Такім чынам у Беларусі зафіксаваныя шэсць выпадкаў каранавіруса: чатыры ў Мінску, два ў Віцебскай вобласці.

Першы выпадак каранавіруса быў зафіксаваны 27 лютага (Мінздароўя паведаміла на наступны дзень). Тэсты паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў БНТУ.

Ён вярнуўся ў Мінск з Ірана праз Баку.

У бацькі ягонай нявесты адзін з тэстаў паказаў «сумніўны вынік» — мужчына стаў другім пацыентам з каранавірусам.

1 сакавіка ў адным з тэстаў, што былі выкананы ў беларускі з Віцебска, якая была на выставе ў Мілане, быў выяўлены фрагмент РНК, які можа належаць да тыпу каранавіруса 2019-nCoV.

Учора было заяўлена пра чацверты выпадак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0