uefa.com

uefa.com

УЕФА апублікавала каляндар футбольнай Лігі нацый-2020/21. Беларусь, нагадаем, трапіла ў групу дывізіёна С з камандамі Албаніі, Казахстана і Літвы.

Наша дружына пачне групавы турнір 4 верасня (пятніца) хатнім матчам супраць Албаніі. 7 верасня згуляе ў гасцях супраць Казахстана.

10 кастрычніка (гэта будзе субота) згуляе ў Вільні з Літвой.

13 кастрычніка (аўторак) дома з Казахстанам.

Матч з літоўцамі дома пройдзе 12 лістапада, а 15 лістапада пройдзе гульня ў гасцях з Албаніяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0