Мінчанка выгульвала сабак і сустрэла ў маладым лесе проста ў горадзе лася. Побач — катэджны пасёлак на Цяплічнай, што ў Сцяпянцы, піша Tut.by.
Эліна распавядае, што сустрэла лася ў горадзе ўвечары 3 сакавіка, падчас прагулкі з сабакамі.
— Выйшла з катэджнага пасёлка на вуліцы Цяплічнай у бок Сцяпянкі. Мы ішлі праз малады лясок, перасеклі Дачны праезд. І неўзабаве сустрэлі лася! Ён стаяў у зарасніках, нікога не баяўся, глядзеў на мяне, не сыходзіў. Я хвілін 10 за ім назірала, а потым вырашыла сфатаграфаваць і зняць відэа.