У БДУ перагледжаны падыходы да фарміравання цаны за навучанне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Гаворка ідзе не пра зніжэнне цаны навучання, а пераглядзе падыходу да фарміравання цаны за навучанне на гэты навучальны год і ў цэлым цэнавай палітыкі на наступныя 3-5 гадоў з улікам канкурэнтнасці профільных ВНУ і сусветных тэндэнцый у сістэме вышэйшай адукацыі, — сказалі ў прэс- службе. — Прынята рашэнне адмовіцца ад дыферэнцыраванага падыходу да фарміравання цаны за навучанне і выраўнаваць змяненні цаны на 10% для ўсіх спецыяльнасцяў БДУ, пазбягаючы дыяпазону ад 8 да 15%».

Пры гэтым на некаторых спецыяльнасцях з улікам новага падыходу адзначаецца нязначны рост цаны. «Напрыклад, на спецыяльнасцях «правазнаўства», «эканамічнае права», «міжнароднае права» першапачаткова цана была роўная Br4570, пры змене цана склала Br4601. На спецыяльнасці «журналістыка» першапачаткова было Br4180, пры змене да 10% сума складае Br4257», — адзначылі ў ВНУ.

Таксама ў гэтым годзе прынята рашэнне прадастаўлення студэнтам растэрміноўкі на даплату тэрмінам на тры месяцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна