Кітайскія даследчыкі выявілі два падтыпы каранавіруса новага тыпу, адзін з якіх заразнейшы за іншы. Аб гэтым піша газета «Бэйцзін жыбаа» са спасылкай на Акадэмію навук Кітая, паведамляе ТАСС.
Даследчыкі вывучылі 103 ўзоры каранавіруса новага тыпу і выявілі, што за апошні час у ім з'явіліся ўжо 149 мутацый. Таксама вірус развіўся ў два падтыпы — тыпы S і L. Гэтыя падтыпы навукоўцы знайшлі ў 101 узоры, з іх 30% адносяцца да S-тыпу, 70% — да L-тыпу. Спецыялісты адзначаюць, што другі больш заразны, чым першы.
Каранавірус тыпу S у большай меры адпавядае вірусу, выяўленаму ў кажаноў. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што гэты тып мае больш «старую» версію каранавіруса.
Тып L быў распаўсюджаны ва Ухані на раннім этапе ўспышкі каранавіруса, але пасля першага тыдня студзеня ён стаў сустракацца значна радзей.





