Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 26-гадовага мінчука, які прадаваў медыцынскія маскі, паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.
Малады чалавек набываў іх у Расіі, а ў Беларусі прадаваў праз сацсеткі па цане ў некалькі разоў даражэй, чым у аптэках.
Затрыманне адбылося ў момант здзяйснення здзелкі. Усяго канфіскавана 12 тысяч 800 масак на 10 800 рублёў.
Вядома, што раней мінчук да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Маскі канфіскаваныя. У дачыненні да мінчука складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.





