Фота: СК.
Раніцай 4 сакавіка ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў двары прыватнага дома пры разборы металалому 44-гадовы жыхар Бярозы атрымаў цялесныя пашкоджанні, піша тэлеграм-канал Следчага камітэта.
Следчыя дазналіся, што ў гэты дзень ён разбіраў, як мяркуецца, узрывальнік нявысветленага боепрыпаса, у выніку чаго адбыўся выбух.
Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, з якімі шпіталізаваны. Яго брат, які стаяў побач, не пацярпеў.
На месцы здарэння знойдзеныя больш за дзесяць элементаў бомб без выбуховых рэчываў і сродкаў падрывання.
Ідзе праверка.





