Еўракамісія, Еўрапарламент і Рада ЕС скарачаюць колькасць публічных мерапрыемстваў і абмяжоўваюць доступ у свае будынкі пасля выяўлення каранавіруса ў чыноўніка Еўрапейскага абароннага агенцтва. Пра гэта ў сераду паведаміла журналістам крыніца ў еўрапейскіх інстытутах у Брусэлі, піша tass.ru.

Еўрапейскае абароннае агенцтва ў пашыранай у сераду заяве паведаміла, што чыноўнік агенцтва, які вярнуўся з Мілана, у суботу праінфармаваў начальства аб сімптомах прастуды. Аналізы пацвердзілі наяўнасць каранавіруса новага тыпу. Пацыент дэманструе лёгкія сімптомы хваробы і застаецца дома на карантыне. Агенцтва таксама дало ўказанне ўсім сваім супрацоўнікам, якія мелі кантакты з хворым, працаваць з дому на працягу 14 дзён.

Еўрапарламент фактычна спыніў правядзенне другарадных пасяджэнняў і сустрэч, у тым ліку грамадскія мерапрыемствы ў штаб-кватэрах у Брусэлі і Страсбургу. Да спецыяльнага распараджэння адміністрацыі Еўрапарламента будуць праводзіцца толькі пасяджэнні камітэтаў і пленарныя сесіі ЕП, аднак на іх не будуць дапускацца запрошаныя асобы і прадстаўнікі грамадскасці. На працягу бліжэйшых двух тыдняў колькасць мерапрыемстваў у штаб-кватэры Еўрапарламента скароціцца прыкладна на 70%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру