Пекінская бальніца выпісала пацыента, якому быў пастаўлены дыягназ пнеўманія, што выклікаецца новым тыпам каранавіруса, і энцэфаліт. Каранавірус можа ўразіць і цэнтральную нервовую сістэму, гаворыцца ў паведамленні бальніцы «Дытань» Сталічнага медыцынскага ўніверсітэта Пекіна, піша ria.ru.

«Гэта першы падобны выпадак у свеце», — гаворыцца ў паведамленні медустановы.

Паведамляецца, што пацыент, 56-гадовы мужчына, 24 студзеня быў шпіталізаваны з цяжкай дыхальнай недастатковасцю і віруснай пнеўманіяй. Хвораму правялі антывірусную тэрапію, процібактэрыялагічную тэрапію, а таксама лячылі прэпаратамі традыцыйнай медыцыны, але стан хворага не паляпшаўся.

На 10-ы дзень хваробы, 27 студзеня кампутарная тамаграфія паказала частковыя змены ў лёгкіх. На 14-ы дзень ў пацыента пачала назірацца сутарга сківічна-тваравых цягліц, медыцынскі агляд паказаў станоўчы вынік на рэгіднасць патылічных цягліц, запаволены зрэнкавы рэфлекс на святло, кампутарная тамаграфія галавы не выявіла паталогій.

Эксперты ў часе аналізу спіннамазгавой вадкасці хворага на магчымы патаген інфекцыйнага захворвання выключылі іншыя ўзбуджальнікі і выявілі геном COVID-19.

Аналіз паказаў наяўнасць новага тыпу каранавіруса ў спіннамазгавой вадкасці хворага, яму быў пастаўлены клінічны дыягназ вірусны энцэфаліт. 

Пасля 14 дзён падтрымання штучнага дыхання, а таксама лячэння віруснага энцэфаліту, хвароба лёгкіх пайшла на паляпшэнне, сімптомы нервовага захворвання зніклі. На 32-і дзень хваробы пацыента перавялі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі, дзе яго працягнулі лячыць ад каранавіруса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру