Успышка каранавіруса сур'ёзна пагражае сусветнай эканоміцы, неабходная каардынацыя для барацьбы з наступствамі. Пра гэта заявіла ў сераду дырэктар-распарадчык МВФ Крысталіна Георгіева на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Сусветнага банка Дэвідам Мэлпасам у Вашынгтоне, піша tass.ru.

Міжнародны валютны фонд гатовы выдаткаваць $50 млрд у экстраным парадку для падтрымкі найменш забяспечаных краін у барацьбе з успышкай новага каранавіруса.

Кіраўнік МВФ прагназуе падзенне росту сусветнага ВУП у 2020 годзе ў параўнанні з 2019 годам, успышка каранавіруса лічыцца адной з прычын. Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі ссоўваюцца да больш неспрыяльнага сцэнару на фоне ўспышкі каранавіруса, адзначыла Георгіева.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?