Былы мэр Нью-Ёрка, мільярдэр Майкл Блумберг спыняе сваю прэзідэнцкую кампанію, паведамляе Reuters.
Майкл Блумберг.
Паведамляецца, што Блумберг падтрымаў іншага магчымага кандыдата — Джо Байдэна.
Прычынай адмовы Блумберга працягваць барацьбу за намінацыю ад Дэмакратычнай партыі стаў нечакана слабы вынік, паказаны ім у Супераўторак.
Нагадаем, у ЗША па выніках «супераўторка» — праймерыз па вылучэнні дэлегатаў на нацыянальны з'езд — кандыдат ад дэмакратаў, былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн перамог у 9 штатах з 14.





