На вуліцах Браслава раней з'явіліся паказальнікі вуліц: на беларускай мове і транслітам. Аднак транслітарацыя была выканана няправільна — з рускай мовы.
Напрыклад, вуліца Чырвонаармейская была пазначана як Krasnoarmeyskaya street.
Фота: тэлеграм-канал «Беларусізацыя».
На гэта звярнуў увагу неабыякавы грамадзянін і адправіў зварот мясцовым уладам.
У адказе, пад якім стаяў подпіс намесніка старшыні райвыканкама Георгія Бушунова, паведамляецца, што камунальнікі Браслава атрымалі вымову за няправільную, «рускую» транслітарацыю.
Дырэктару камунальнага прадпрыемства ўказалі на недастатковы кантроль за працай падапечных.
Фота: тэлеграм-канал «Беларусізацыя».





