Мужчына толькі паставіў сеткі і адразу яго затрымалі прыродаахоўнікі, паведамляе «Вечерний Бобруйск».

Здарылася гэта 16 лютага ўвечары на рацэ Ола паблізу вёскі Міхалёва-1.

Падчас планавага рэйду па раёне супрацоўнікі інспекцыі ўбачылі мужчыну, які ставіць сеткі на рацэ. Як толькі ён скончыў сваю справу, яго адразу затрымалі. Парушальнік — 41-гадовы жыхар вёскі Вялікія Бортнікі, нідзе не працуе. Раней мужчына ўжо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за незаконную рыбалку. На гэты раз яму прыйдзецца адказваць па частцы 1 артыкула 15.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Яму пагражае пакаранне ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 540 да 1350 рублёў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру