Чацвёра з пацярпелых у аварыі ў шахце «Беларуськалія» рабочых знаходзяцца ў рэанімацыі, двое — у траўматалагічным аддзяленні, яшчэ аднаму шпіталізацыя не спатрэбілася, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Па словах медыкаў, аднаму з пацярпелых аказалі дапамогу амбулаторна і адпусцілі дадому. Астатніх з месца здарэння ў Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу дастаўлялі адразу чатыры машыны хуткай медыцынскай дапамогі, у тым ліку брыгада інтэнсіўнай тэрапіі.

Адзін з рабочых — кіроўца падземнай машыны — памёр пасля прыбыцця ў бальніцу. Яшчэ шасцярых агледзелі медыкі: у іх зафіксаваныя траўмы рознай ступені цяжкасці. Кожнаму прызначана спецыялізаванае абследаванне і лячэнне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру