З бальніцы выпісалі выкладчыка БНТУ, што не меў прамога кантакту з іранскім студэнтам, у якога выявілі каранавірус, паведаміў «Мінск-навінам» першы прарэктар універсітэта Георгій Вяршына.

Прадстаўнік ВНУ таксама адзначыў, што ніякага каранціну няма. Шпіталізаваныя знаходзяцца ў інфекцыйных аддзяленнях і звычайных бальніцах.

— Усе пацыенты падзелены на розныя групы — у залежнасці ад узроўню кантакту з інфікаваным. Тыя, хто адносіцца да першай групы (мелі прамыя зносіны), павінны знаходзіцца ў бальніцы 14 дзён, — распавёў Вяршына.

Таксама выпісаны 7 студэнтаў. Пад наглядам медыкаў засталіся 28 чалавек.

Нагадаем, іранскага студэнта шпіталізавалі ў Мінскую гарадскую інфекцыйную клінічную бальніцу з каранавірусам 27 лютага. На дадзены момант у Беларусі зарэгістравана 6 выпадкаў заражэння: 4 — у Мінску, 2 — у Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0