Прадпрыемствы «Беллегпрама» будуць адшываць па 550 тысяч медыцынскіх масак у суткі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

«Для забеспячэння фармацэўтычных арганізацый неабходным аб'ёмам медыцынскіх масак кіраўніцтва канцэрна прыняло рашэнне аб часовым перапрафіляванні шэрагу прадпрыемстваў для пашыву медыцынскіх вырабаў. Цяпер маскі будуць вырабляць 15 прадпрыемстваў, а плануемы агульны аб'ём вытворчасці — 550 тысяч вырабаў у суткі», — распавялі ў «Беллегпраме».

Паводле інфармацыі прэс-службы, на сёння заказчыкам, самыя буйныя з якіх «Белмедтэхніка» і «Белфармацыя», ужо пастаўлена каля 1,2 млн медыцынскіх масак. Беларускія прадпрыемствы вырабляюць маскі з бавоўны, яны чатырохслаёвыя, шматразовыя, і іх можна стэрылізаваць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру