Уначы ў кветкавую краму зайшоў п'яны мужчына і на вачах у прадаўца выкраў дзевяць руж, паведамляе прэс-служба МУС. Жанчына паспрабавала ўтрымаць зламысніка, аднак той вырваўся. Прадавец тут жа патэлефанавала ў міліцыю.
Неўзабаве да пешага патруля пад'ехаў аўтамабіль таксі, у салоне якога знаходзіўся спячы пасажыр. Кіроўца растлумачыў, што нядаўна падвозіў мужчыну і яго сабутэльніка да кветкавай крамы. Апошні выйшаў з яе з кветкамі і замест таго, каб вярнуцца ў машыну і працягнуць паездку, папросту збег.
Мужчыну вылічылі вельмі аператыўна. Ім аказаўся 39-гадовы мясцовы жыхар, якога, як пазней высветлілася, і шукалі за крадзеж руж.
На злачынства бабруйчанін пайшоў праз алкагольнае ап'яненне, а падставай стаў дзень нараджэння жонкі, якой прызначаўся букет. Вось толькі кветкі міліцыянеры знайшлі за смеццеправодам.