Акрэдытаваны журналіст «Радыё Свабода» Аляксандр Дашчынскі некалькі дзён запар спрабаваў атрымаць каментар кіраўніцтва адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска з нагоды зносу аднаго з прыватных дамоў па вуліцы Ціміразева ў Мінску.

— Не дабіўшыся 3 сакавіка каментара з нагоды сітуацыі, я вырашыў прыйсці на асабісты прыём да намесніка кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Дзяніса Жыбуля ў яго прыёмны дзень — 4 сакавіка.

Аднак супрацоўнік міліцыі, які ажыццяўляе пропуск у будынак, проста не прапусціў мяне, паведаміўшы, што ніякага каментара ад Дзяніса Жыбуля не будзе, — распавёў Аляксандр Дашчынскі прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

БАЖ звярнулася да чыноўнікаў па каментары, але так і не змагла іх атрымаць.

Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы адміністрацыі Цэнтральнага раёна Юрый Цаба раніцай 5 сакавіка пацвердзіў, што чуў пра інцыдэнт, і паабяцаў ператэлефанаваць і растлумачыць сітуацыю.

Пасля гэтага ГА «БАЖ» не змагло датэлефанавацца на службовы тэлефон чыноўніка. Мы паспрабавалі атрымаць каментар у прэс-службе Мінскага гарвыканкама, але ўсю першую палову дня на тэлефанаванні там ніхто не адказваў.

Прадстаўніку ГА «БАЖ» удалося датэлефанавацца на асабісты тэлефон прэс-сакратара Мінгарвыканкама Алены Мохар. Яна паведаміла, што знаходзіцца ў адпачынку і параіла працягваць дазвоньвацца на нумар прэс-службы, пасля чаго дапусціла ў размове грубую нецэнзурную лаянку і павесіла слухаўку.

Прыводзім расшыфроўку запісу размовы (яна маецца ў рэдакцыі):

БАЖ: Добры дзень!

Мохар: Здравствуйте!

БАЖ: Алена, правільна?

Мохар: Слушаю Вас.

БАЖ: Гэта Вас турбуе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Мы пішам матэрыял пра тое, што ўчора журналіст «Радыё Свабода» …

Мохар: Можна, я вас перапыню трошкі. Я ў адпачынку знаходжуся.

БАЖ: Я зразумеў. Скажыце, калі ласка, як тады звязацца з прэс-службай?

Мохар: Тэлефон 218-02-93.

БАЖ: Але там ніхто не падымае, я цэлы дзень тэлефаную.

Мохар: Значыць трэба тэлефанаваць.

БАЖ: То бок, калі прэс-служба не падымае тэлефон, гэта журналіст вінаваты, што не датэлефанаваўся? Ці як мне дзейнічаць?

Мохар: дазвоньвацца, дазвоньвацца. Можа выйшла дзе, або на нарадзе. Ідзі на х**, б*!

Чытайце. З Мінсельгаса звольнілі прэс-сакратарку Зінаіду Берашчэнка, якая паслала журналіста «Нашай Нівы» 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?