Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Мінску ў Палацы Незалежнасці ўручыў старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Матвіенка ордэн Францыска Скарыны, перадае БелТА.

Указ аб узнагароджанні быў падпісаны яшчэ вясной 2019 года напярэдадні юбілею Валянціны Матвіенка. Ордэн Францыска Скарыны старшыні Савета Федэрацыі суседняй краіны ўручаны «за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне сяброўскіх адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй».

Аляксандр Лукашэнка падарыў госці букет беларускіх кветак, абраз Святой Валянціны Мінскай і кнігу «Смак беларускай кухнi».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0