Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сумняваецца, што ацэнка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўзроўню смяротнасці ад каранавіруса адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Fox News.

«Я думаю, што 3,4% [выпадкаў са смяротным вынікам] — гэта памылка. Мая інтуіцыя падказвае, што смяротнасць ад новага каранавіруса складае да 1%», — сказаў Трамп.

«Гэта толькі мая здагадка, заснаваная на шматлікіх размовах з вялікай колькасцю людзей, таму што многія [захварэюць] у лёгкай форме. Яны вельмі хутка паправяцца. Яны нават не будуць наведваць лекара», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0