Сенатар штата Масачусетс Элізабэт Уорэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі ў ЗША, пакідаючы Джо Байдэна і Берні Сандэрса галоўнымі прэтэндэнтамі на вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе CNN.

Элізабэт Уорэн абвясціла пра сваё рашэнне ў тэлефоннай размове ў чацвер раніцай.

Напярэдадні «супераўторка» свае кандыдатуры знялі сенатар ад Мінесоты Эмі Клобушар і былы мэр горада Саўт-Бенд у Індыяне і першы адкрыты гей сярод кандыдатаў Бутыджыдж. Пасля гэтага яны афіцыйна падтрымалі Байдэна.

Пасля «супераўторка» сваю кандыдатуру зняў і мільярдэр, медыямагнат і былы мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг, падтрымаўшы Байдэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0