З верасня па лістапад 2019 года 20-гадовы берасцеец шукаў людзей, якіх прасіў за ўзнагароджанне афармляць для яго куплю мабільных тэлефонаў у растэрміноўку на свае імёны. Хлопец абяцаў у далейшым асабіста ўносіць плацяжы, але сам проста не выходзіў на сувязь і за растэрміноўку не плаціў. Тэлефоны ж ён неўзабаве прадаваў і траціў атрыманыя грошы, паведамляе Следчы камітэт.

Цяпер малады чалавек пад вартай. На гэты момант следчыя знайшлі 11 чалавек, якія аформілі для падазраванага ў растэрміноўку 13 мабільных тэлефонаў на агульную суму больш за 8 500 рублёў. Расследаванне крымінальнай справы па ч. 2 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру