Апрацоўцы дэзынфікуючымі сродкамі ў філіялах Мінсктрансу падвяргаецца ўвесь наземны грамадскі транспарт, паведамілі Мінск-Навінам на прадпрыемстве.

— Усе аўтобусы, якія вяртаюцца з лініі, у абавязковым парадку штодня падвяргаюцца адмысловай апрацоўцы, — адзначае галоўны інжынер транспартнага парку Ігар Кульваноўскі. — Яна ўключае ў сябе памыўку машыны звонку, сухую, вільготную ўборку салона, а таксама аэразольную апрацоўку.

На ўчастку мыйкі транспарту працуюць 23 чалавекі. пяць з іх задзейнічаны ў дзённую змену па 12 гадзін, з 06:00 да 18:00. Па дзевяць чалавек прыводзяць у парадак тэхніку ў вячэрні і начны час, калі з маршрутаў вяртаецца асноўная яе частка. Калі аўтобус за дзень выходзіць на лінію двойчы, ён адпаведна і два разы падвяргаецца поўнай апрацоўцы, у тым ліку і дэзынфікуючымі сродкамі, якія дазваляюць забяспечыць антыбактэрыяльную абарону пасажыраў у яго салоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0