У Маскве знойдзены мёртвымі вядомы шахматыст Станіслаў Багдановіч і яго сяброўка, паведамляе Mash.

18-гадовую Аляксандру Вернігару і 27-гадовага Станіслава знайшлі ў кватэры на Кастанаеўскай вуліцы. Побач з дзяўчынай і Багдановічам ляжалі шарыкі з закісам азоту: папярэдне, маладыя людзі атруціліся весялушным газам.

Шахматыста і яго сяброўку знайшлі з пакетамі на галовах.

Хуткую выклікалі двойчы, але калі карэта прыехала, было ўжо позна: абое загінулі, хутчэй за ўсё, ад атручвання.

Аляксандра вучылася ў МДУ, Станіслаў, ён нарадзіўся ў Адэсе, быў гросмайстрам і чэмпіёнам Украіны па шахматах — але выехаў у Расію, памяняў грамадзянства на расійскае, выступаў за зборную РФ, за што нават апынуўся ў базе «Міратворца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0