Да 23 гадоў калоніі за забойства аднагадовага хлопчыка з асаблівай жорсткасцю ў Мядзельскім раёне прысуджаны 21-гадовы сужыцель маці дзіцяці. Яго цела забойца схаваў у пустой хаце. Сёння Мінаблсуд на выязным пасяджэнні абвясціў рашэнне па гэтай справе, праінфармавала sb.by памочнік старшыні абласнога суда Юлія Корзун.

У верасні мінулага года забітага хлопчыка знайшлі ў прыватным доме ў адной з вёсак Мядзельскага раёна. Эксперты зрабілі выснову: смерць наступіла ад цяжкіх цялесных пашкоджанняў: удараў у галаву.

У дзень трагедыі дома з малым заставаўся сужыцель маці. Сама яна знаходзілася ў бальніцы. П'яны хлопец стаў біць хлопчыка рукамі і нагамі, у тым ліку па галаве. Маўляў, той плакаў. А калі зразумеў, што дзіця не дыхае, паклаў цела ў сумку і схаваў у пустым доме. Праўда адкрылася праз некалькі дзён, калі дадому вярнулася жанчына і стала пытацца, дзе яе сын.

Адбываць пакаранне мужчына будзе ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0