Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заклікае калег з іншых краін Еўрапейскага Саюза ў маі не ехаць у Маскву на парад, прысвечаны заканчэнню Другой сусветнай вайны, паколькі такім чынам, на думку міністра, Расія імкнецца адзначыць перамогі цяперашняй «палітыкі вайны», піша Delfi.

«Расія любіць сімвалы. Парад у Маскве — не толькі ўрачыстасці з нагоды перамогі ў Другой сусветнай вайне. Гэтым таксама імкнуцца адзначыць перамогі палітыкі вайны, што ажыццяўляюцца зараз Расіяй », — заявіў міністр у прэс-рэлізе, распаўсюджаным у пятніцу. Паводле інфармацыі МЗС, Л. Лінкявічус выказаў гэтую пазіцыю ў чацвер на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Заграбе.

Ён заклікаў калег крытычна ацаніць планы афіцыйнага візіту ў Маскву, паколькі, па словах міністра, Расія выкарыстоўвае свае шматлікія кантакты для стварэння ўражання звычайных зносін, і гэта ёй атрымоўваецца. На нефармальнай дыскусіі міністр падкрэсліў, што ў дадзены момант няма перадумоў для змены палітыкі ЕС у дачыненні да Расіі, паколькі сама Расія не мяняе сваю знешнюю палітыку, працягвае ўмешвацца ў справы суседніх і іншых дзяржаў, а ў апошні час яе паводзіны сталі яшчэ больш агрэсіўнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0