86-гадовы мужчына стаў першай ахвярай каранавіруса новага тыпу ў Нідэрландах. Пра гэта паведаміў у пятніцу Нацыянальны інстытут аховы здароўя і навакольнага асяроддзя краіны.

Ён памёр у шпіталі ў Ратэрдаме, куды быў змешчаны ў нядзелю з праблемамі мочавыдзяляльнай сістэмы. Пасля скаргаў на цяжкасці з дыханнем у яго былі ўзятыя аналізы на наяўнасць каранавіруса, якія далі станоўчыя вынікі.

Па стане на чацвер у Нідэрландах налічваліся 82 выпадкі заражэння каранавірусам. Па большай частцы, гаворка ідзе пра людзей, якія наведвалі Паўночную Італію, ці тых, хто меў з імі кантакт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0