Выканаўцу адной з галоўных роляў у серыяле «Вуліца Каранацыі» адправілі на двухтыднёвы каранцін з-за ўспышкі каранавіруса, перадае Daily Mail.

Хто менавіта адпраўлены ў каранцін — невядома. Раней ён знаходзіўся ў адпачынку за мяжой. Адзначаецца, што на здымачны працэс каранцін не паўплываў.

«Вуліца Каранацыі» — брытанскі тэлесерыял, створаны Тоні Уорэнам вытворчасці кампаніі Granada Television, стартаваў 9 снежня 1960 года. Выйшла ўжо 10 тысяч эпізодаў.

Дзеянне серыяла адбываецца ў Манчэстары, на выдуманай Вуліцы Каранацыі. Акцёры шмат гадоў жывуць другім экранным жыццём сваіх герояў, а сам серыял у Брытаніі памяншальна-ласкальна называюць «Коры» (Corrie).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0