МЗС на сваёй старонцы ў фэйсбуку звяртае ўвагу, што некаторыя дзяржавы (альбо іх асобныя рэгіёны) з-за каранавіруса ўвялі пэўныя абмежаванні, звязаныя з уездам на іх тэрыторыю замежнікаў.

Фотаздымак Надзеі Бужан.

Фотаздымак Надзеі Бужан.

Станам на 6 сакавіка 2020 года розныя абмежаванні ўвялі: Аўстралія, Бахрэйн, В'етнам, Грузія, Ізраіль, Індыя, Інданезія, Іарданія, Ірак, Кувейт, Кыргызстан, Маўрыкій, Малайзія, Мальдывы, Макаа, Манголія, М'янма, Новая Зеландыя, Палау, Папуа Новая Гвінея, Рэспубліка Карэя, Сірыя, Паўночная Карэя, Сінгапур, ЗША, Тайвань, Туркменістан, Турцыя, Філіпіны, Японія.

Меры для кожнай канкрэтнай краіны розныя. Таму перад паездкай у гэтыя краіны неабходна звяртацца ў адпаведныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0