Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін упэўнены, што адмова ад моцнай прэзідэнцкай улады або двоеўладдзе пагібельныя для яго краіны, перадае ТАСС.
«У нас без моцнай прэзідэнцкай улады ў краіне будзе дрэнна… У нас няма ўстойлівых палітычных партый, якія, скажам, у Еўропе стагоддзямі раслі, але нават там збоі вельмі вялікія ў парламенцкай сістэме. Бельгія год жыве без урада ў сілу розных прычын — палітычных, этнічных. А ў нас краіна якая складаная! Для нас гэта проста немагчыма, згубна!» — сказаў прэзідэнт Расіі.





