Жанчына хацела зарабіць на перапродажы дэфіцытнага тавару 20 рублёў, а цяпер ёй пагражае штраф да 270 рублёў, піша Intex-Press.

Фота Надзеі Бужан.

У сувязі тым, што каранавірус дабраўся да Беларусі, а медыцынскіх масак у аптэках пакуль што не хапае, супрацоўнікі падатковай інспекцыі атрымалі ўказанне маніторыць сайты аб'яваў, каб прадухіліць спекуляцыю на гэтым тавары.

У выніку аднаго з такіх маніторынгаў супрацоўнікі падатковай выявілі на буйной пляцоўцы ў інтэрнэце аб'яву аб продажы 40 медыцынскіх масак, якую размясціла 28-гадовая жыхарка Баранавіч. За маскі дзяўчына прасіла 20 рублёў, гэта значыць прыкладна ўдвая даражэй, чым яны каштуюць у аптэцы.

У ходзе кантрольнай закупкі, якую супрацоўнікі падатковай правялі 5 сакавіка, высветлілася, што дзяўчына не зарэгістраваная індывідуальным прадпрымальнікам, адпаведна, яна не мела права гандляваць маскамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру