Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы выйсці з перамоў з Расіяй праз год, калі не будзе прагрэсу з прэзідэнтам Расіі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю The Guardian.

У інтэрв'ю Зяленскі кажа, што пасля першай сустрэчы з Пуціным на саміце ў Нармандыі ў снежні ён устанавіў дэдлайн — адзін год, каб ажыццявіць прарыў.

Паводле яго слоў урад можа на працягу года рыхтаваць пагадненне, але не болей. Таксама ён распавёў, што ёсць «два-тры планы», у выпадку адмовы ад перамоў з Расіяй, але не стаў іх дэталізаваць.

«Я не дам сваіх пяці гадоў, якія мне даў украінскі народ, працаваць па Мінску пяць гадоў. Я гэтага не буду рабіць», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру