Здзелка аб скарачэнні здабычы нафты, якую 24 краіны выконвалі тры гады, перастане дзейнічаць 31 сакавіка. Расія так і не пагадзілася на прапанову АПЕК дадаткова скараціць вытворчасць з прычын падзення попыту, выкліканага каранавірусам.

Міністры нафты АПЕК і краін, якія не ўваходзяць у картэль, уключаючы Расію, Казахстан і Азербайджан (АПЕК+), упершыню з канца 2016 года не змаглі дамовіцца пра параметры здзелкі па скарачэнні здабычы, яна перастане дзейнічаць з 1 красавіка 2020 года. Пра гэта журналістам паведаміў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, перадаюць міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы.

Цана на нафту маркі Brent тут жа абвалілася на 9 %, да $ 45,5 за бараль — гэта мінімум з чэрвеня 2017 года.

Расійскі рубель таксама пачаў падзенне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру