У Нямеччыне колькасць заражаных каранавірусам вырасла да 795 чалавек. Пра гэта паведамляе інстытут Роберта Коха, які вядзе статыстыку захворвання па ўсёй краіне.

Адзначаецца, што яшчэ днём у суботу гаварылася пра 684 інфікаваных.

Большасць тых, хто заразіўся, знаходзяцца ў заходняй частцы Германіі. Так, у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія хворыя 373 чалавек. У Бадэн-Вюртэмберг — 170, у Баварыі — 134, у Берліне — 28, у Ніжняй Саксоніі — 19, Гесэне — 17, Гамбургу — 13.

Асобныя выпадкі выяўлены ў іншых землях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0