Чэмпіянат свету па хакеі сярод жанчын 2020 года адменены ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта ТАСС паведаміў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель.

Турнір павінен быў прайсці з 31 сакавіка па 10 красавіка ў канадскіх гарадах Галіфакс і Труро.

«У нас былі абмеркаванні з Федэрацыяй хакея Канады. Там павінна была выступаць зборная Японіі, і мы вырашылі, што занадта рызыкоўна праводзіць гэты турнір, таму прынялі рашэнне аб яго адмене. Мы абмяркоўвалі, ці можам мы правесці яго ў наступным годзе, але пакуль канкрэтных рашэнняў няма», — сказаў Фазель. Чэмпіянат свету наступнага года павінен прайсці ў расійскай Уфе.

Фазель заявіў, што IIHF адмяніла ўсе жаночыя міжнародныя спаборніцтвы ў гэтым годзе, уключаючы чэмпіянат свету другога па сіле дывізіёна, які павінен быў прайсці з 12 па 18 красавіка ў Францыі.

Кіраўнік IIHF адзначыў, што адносна мужчынскага чэмпіянату свету, які мае адбыцца ў маі ў Швейцарыі, пакуль не прынята рашэння. «Няма новай інфармацыі на дадзены момант, мы знаходзімся на сувязі з урадам Швейцарыі. Мы спадзяемся, што ўсё пройдзе, як і было запланавана», — адзначыў Фазель.

Першы выпадак заражэння каранавірусам быў выяўлены ў Канадзе 26 студзеня. На дадзены момант на тэрыторыі краіны зафіксавана 54 выпадкі заражэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0