Італьянская асацыяцыя рэаніматолагаў і анэстэзіёлагаў (Società italiana di anestesia, analgesia, rianimazione e terapia intensiva Siaarti) прапанавала выпрацаваць дакладную градацыю прыярытэтаў допуску пацыентаў у шпіталі і ў аддзяленні рэанімацыі. Гэтая прапанова з 15 пунктаў зробленая на выпадак, калі магчымасці італьянскіх устаноў аховы здароўя будуць вычарпаныя, піша партал La Repubblica. Прапануецца ўвесці правілы надзвычайнай сітуацыі, якія б аддавалі перавагу пацыентам 1) з большай імавернасцю выжывання і 2) з даўжэйшай патэнцыйнай працягласцю ўратаванага жыцця. 

Структуры аховы здароўя Італіі прагназуюць, што ў бліжэйшыя тыдні ў некаторых рэгіёнах краіны можа быць перавышаны парог колькасці хворых, якіх шпіталі ў стане прыняць.

Камісар па барацьбе з каранавірусам Грамадзянскай абароны Італіі, які стаў адной з самых медыйных постацяў краіны за апошнія тыдні, 7 сакавіка заклікаў італьянцаў часова змяніць лад жыцця, каб стрымаць эпідэмію.

Па стане на 7 сакавіка, у Італіі ад каранавіруса памерлі 233 чалавекі, яшчэ 567 знаходзяцца ў цяжкім стане. Усяго ў краіне выявілі больш за 5000 хворых на каранавірус. Улады краіны абвясцілі пра забарону ўезду і выезду з шэрагу густанаселеных правінцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?