На возеры Палазер'е ў Бешанковіцкім раёне перавярнулася лодка з рыбакамі, работнікі МНС выратавалі аднаго мужчыну, паведамляе сайт міністэрства.

Паведамленне пра двух людзей, што тонуць, паступіла ў МНС 7 сакавіка ў 17.14. Лодка перавярнулася на возеры Палазер'е каля вёскі Сокарава.

Работнікі МНС знайшлі 26-гадовага хлопца і даставілі яго на бераг. Выратаванага агледзела брыгада хуткай дапамогі, пасля чаго яго шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем.

Другога рыбака працягваюць шукаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру