Канфлікт, нагадаем, здарыўся ў мінулыя выходныя. Адміністратарка батутнага цэнтра HeroPark Аксана Беждугова, якая прыехала з Расіі, не зразумела слова «шкарпэткі», а пасля нагаварыла брыдкасцяў пра беларускую мову. Пакупнік Сяргей Кедышка склаў на яе заяву ў міліцыю.

Чытайце. Канфлікт у батутным цэнтры: адміністратарка не зразумела слова «шкарпэткі» і нагаварыла абы-што пра беларускую мову

Сяргей Кедышка, фота «Укантакце».

А днямі ён атрымаў ліст ад батутнага цэнтра — з выбачэннямі.

«Мы прызнаём, што ў гэтай сітуацыі наша супрацоўніца павяла сябе некампетэнтна і павінна была прыняць меры для вырашэння рознагалосся — запрасіць іншага супрацоўніка, які валодае беларускай мовай, з улікам вашага пажадання працягваць дыялог менавіта на ёй», — пішацца ў адказе.

Кіраўніцтва дадае, што з адміністратаркай-расіянкай правялі тлумачальную гутарку аб важнасці выкарыстання ў Беларусі абедзвюх дзяржаўных моў і недапушчальнасці выказванняў аб перавазе якой-небудзь з іх.

Аксана Беждугова, фота «Укантакце».

«Надалей мы будзем старацца забяспечваць інтарэсы беларускамоўных грамадзян і даць ім магчымасць выказвацца на абранай дзяржаўнай мове», — абяцае кіраўніцтва HeroPark.

У якасці кампенсацыі батутны цэнтр прапанаваў сям'і Кедышка бясплатна наведаць іх у любы дзень.

Сяргей Кедышка кажа, што такой рэакцыяй задаволены.

«У мяне не было мэты раздуць канфлікт — я хацеў адстаяць нашы правы»,

— тлумачыць ён.

Міліцыя накіравала далей гэту справу для разгляду ў аддзел гандлю адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру