Зніжэнне цэнаў на нафту саудаўскай нафтавай карпарацыяй Saudi Aramco, скіравана на аслабленне пазіцый Расіі на сусветным рынку гэтага энерганосьбіта. З такім меркаваннем выступіла ў нядзелю газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) і неназваных прадстаўнікоў уладаў Саудаўскай Аравіі.

Паводле выдання, такі ход з боку саудаўскай карпарацыі «з'яўляецца элементам агрэсіўнай кампаніі па захопе долі расійскага сегмента рынку». The Wall Street Journal піша, што ў суботу ўвечары кіраўніцтва Saudi Aramco паведаміла пакупнікам, што з красавіка кампанія зніжае цану на пастаўкі сыравіны ў ЗША — на $7 за бараль, у краіны Паўночнай Еўропы — на $8, у краіны Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі — на $6.

Прадстаўнік уладаў Саудаўскай Аравіі паведаміў The Wall Street Journal, што зніжэнне скіравана наўпрост на аслабленне расійскіх пазіцый. Пры гэтым выданне падкрэслівае, што на такі крок саудаўскі бок пайшоў пасля правалу перамоў аб дадатковым скарачэнні здабычы нафты краінамі АПЕК +.

Па гэтай жа прычыне цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года на біржы ICE ў Лондане знізілася ў нядзелю да $31,02 за бараль. Цана красавіцкага ф'ючарса нафты маркі WTI апусцілася на 27,1% — да $32,48 за бараль.

АПЕК прапаноўвала дадаткова знізіць здабычу на 1,5 млн бараляў у суткі да канца бягучага года. Аднак супраць гэтай прапановы выступілі Расія і Казахстан. РФ, у прыватнасці, настойвала на працягу бягучых дамоўленасцяў толькі на другі квартал, адзначае tass.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0