Цана на нафту маркі Brent можа абваліцца да $20 за бараль, паведамляе Bloomberg са спасылкай на прагноз аналітыкаў амерыканскага інвестбанка Goldman Sachs.

Да такой высновы яны прыйшлі, прааналізаваўшы пры якім цэнавым узроўні змогуць працаваць некаторыя вытворцы. Акрамя таго, банк знізіў свае прагнозы на другі і трэці квартал, выказаўшы здагадку, што цана бараля Brent не будзе перавышаць $30.

Аналітыкі Goldman Sachs звязваюць абвал цэн на нафту з развалам нафтавага пагаднення паміж Расіяй і АПЕК, пра што стала вядома 6 сакавіка. «Мы лічым, што АПЕК і Расія на гэтых выхадных пачалі цэнавую вайну», — гаворыцца ў справаздачы. На думку аналітыкаў банка, цяпер прагноз для рынку нафты «яшчэ больш журботны, <…> бо гаворка ідзе аб значным падзенні попыту на нафту з-за каранавіруса», цытуе rbc.ru.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру